Сярэдняя прапанова квадратнага метра ў Мінску перавысіла $1500

Гэта найбольшы паказчык за апошнія чатыры гады.

25.03.2013 / 15:27

Паводле падлікаў сайта Realt.by, сярэдняя цана прапановы квадратнага метра ў Мінску склала $1501.
Гэта найбольшы паказчык за апошнія чатыры гады. Аднапакаёўкі каштуюць $1548, а астатнія кватэры - $1480-1490. Што да цэнавой разбежкі па раёнах, то ў самым прэстыжным Цэнтральным квадратны метр у сярэднім прапануецца па $2000.

Рост цэнаў фіксуецца штотыдзень, напрыклад, за апошнія сем дзён ён склаў каля $20.

Рэальная цана ўгодаў звычайна ніжэйшая на $50.

ЯМ