КХЛ. «Дынама» выйграла ў «Віцязя»

13.02.2013 / 20:39

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» выйграла ў гасцях у «Віцязя» 4:2 (1:0, 2:0, 1:2).

Мінчукі ўзняліся на 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Да канца рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці дзве гульні: абедзьве пройдуць у Мінску — 15 лютага з «Ак Барсам» і 17-га з «Салаватам Юлаевым».

«Дынама» змагаецца за выхад у плэй-оф.