«Газпрам» хоча да 2030 года патроіць магутнасць сховішчаў у Беларусі

30.01.2013 / 15:13

«Газпрам» да 2030 годзе мае намер патроіць магутнасці падземных сховішчаў газу ў Беларусі.

Каб згладзіць сезонныя ваганні попыту на газ і пазбегнуць перабояў у па стаўках у пікавыя перыяды ацяпляльнага сезона, мы плануем пашырыць сістэму сховішчаў, павялічыўшы сукупныя магутнасці да 1,6 мільярда кубаметраў да 2020 года і да 2,6–3 мільярдаў кубаметраў да 2030 года», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

На дадзены момант Асіповіцкае, Прыбужскае і Мазырскае сховішчы маюць сумарную ёмістасць захоўвання 960 мільёнаў кубаметраў.

Інф. «Інтэрфакса»