«Танец жывата» ў выкананні мам з дзеткамі — відэа

Цяжарнасць і маленькія дзеткі на руках — не перашкода для аматарак танцаў.

29.12.2012 / 17:49

Пабачыць такое шоу можна было сёння 29 снежня на свяце для маленькіх беларусаў — навагодняй «Ялінцы».

Безумоўна, не абыйшлося без традыцыйных Дзеда Мароза і Снягуркі. А таксама сапраўдных калядоўшчыкаў — з Казой, Мядзьведзем і каляднай Зоркай. Відэарэпартаж з беларускамоўнага ранішніка з’явіцца неўзабаве.

Заўтра 30 снежня пройдзе яшчэ адна «Ялінка» — беларускае свята для самых маленькіх (больш інфармацыі тут).

Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская