Рэстаран «Макдональдс» можа з’явіцца ў Віцебску

Рэстаран міжнароднай карпарацыі «Макдональдс» можа з’явіцца ў Віцебску, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін.

27.12.2012 / 15:00

Гарвыканкам заключыў інвестыцыйную дамову з замежным прадпрыемствам "Рэстараны Макдональдс" на будаўніцтва аб'екта грамадскага харчавання ў абласным цэнтры. Пад гэты праект выдзелены зямельны ўчастак, размешчаны каля ажыўленай трасы на мінскім і маскоўскім кірунку. Як спадзяецца гарвыканкам, ужо ў 2013 годзе кампанія прыступіць да праектных работ.