Раcію абавязалі выплаціць 500 тыс. еўра сем'ям зніклых без вестак чачэнцаў

18.12.2012 / 21:08

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) абавязаў Расію выплаціць 550 тыс. еўра (больш за 700 тыс. даляраў) сем’ям васьмі чачэнцаў, зніклых без вестак у першай палове 2000-х.

Суд стаў на бок заяўнікаў, якія сцвярджалі, што іх сваякоў выкралі прадстаўнікі расійскіх сілавых структур.

У заяве ЕСПЧ гаворыцца, што расійскія ўлады не змаглі растлумачыць знікненне гэтых людзей.

Суд у Страсбуры таксама звярнуў увагу ўладаў Расіі на сістэматычныя праблемы з расследаваннем і разглядам у расійскіх судах спраў, звязаных з выкраданнем людзей, і заклікаў іх зрабіць захады для таго, каб пакласці канец знікненню людзей на Паўночным Каўказе.