Сафія Гройсман: «Белая Русь» будзе дарагой парфумай
Знакамітая амерыканская парфумерка прэзентавала водар у гонар сваёй далёкай бацькаўшчыны.
18.12.2012 / 18:52
У хуткім часе ў Беларусі з’явіцца араматычны сімвал — амерыканка беларускага паходжання Сафія Гройсман, адна з асноўных парфумераў свету, стварыла водар «Белая Русь». Водар мае працоўную назву «Жаданне прахалоды». Пасля нанясення парфумы на скуру, на вуснах з’яўляецца салодкі смак.
«Гэта такі спецыфічны ход. — кажа Гройсман. — Проста я вельмі люблю Беларусь, вось і хацелася перадаць пры дапамозе водару гэтае бязмежнае адчуванне прастору і свабоды, якое ёсць у нашай краіне».
Насамрэч, водар атрымаўся цікавым — досыць лёкім, і пры гэтым запамінальным. Сафія Гройсман у свой час з водарам «Трэзор» пераўзышла па папулярнасці знакамітую «Шанэль нумар пяць», таму новы водар можа стаць не менш папулярным.
ПадчасПра Беларусь Сафія Гройсман узгадвае з цеплынёй — яна нарадзілася ў Любчы, і ў апошні свой прыезд нават знайшла родную хату.скайп-канферэнцыі з беларускімі журналістамі спадарыня Гройсман абвергла чуткі, што стварала «асабісты» водар для Лукашэнкі.«Я б стварыла для яго добры водар, але пакуль мне гэта не прапаноўвалі».
«У дзяцінстве ў мяне не было цацак, таму я гулялася з кветкамі. — узгадвае Гройсман. — Менавіта дзіцячыя ўспаміны, уражанні і дапамаглі мне стаць парфумерам».
«Белая Русь», калі яна з’явіцца на прылаўках, будзе дарагой парфумай — у яе ўваходзяць рэдкія інгрыдыенты.
«Правільная назва парфумы — „Белая Русь“, без „нумар пяць“, проста я зрабіла дзесяць розных варыянтаў водару, і найлепшым апынуўся пяты. —смяецца Гройсман. —
Гэтай парфумай могуць карыстацца і мужчыны, і жанчыны.Спадзяюся, дзякуючы яму Беларусь стане больш вядомай у свеце».
* * *
Сафія Гройсман
нарадзілася ў Беларусі, у Любчы (Навагрудскі раён). У вайну бацькі партызанілі, бацька выратаваў маці з гета. У