Лукашэнка зляцеў у Маскву выбіваць нафту

18.12.2012 / 16:40

19 снежня ў Маскве пройдзе чарговая сесія Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, пасяджэнне Міждзяржаўнай рады Еўразійскай эканамічнай супольнасці і пасяджэнне Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады.

Як паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу Крамля, у рамках пасяджэння Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады — найвышэйшага органа МС і АЭП — кіраўнікі Расіі, Беларусі і Казахстана Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмяркуюць пытанні развіцця і паглыблення інтэграцыйнага ўзаемадзеяння трох дзяржаў, накіраванага на фарміраванне да пачатку 2015 Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, кіраўнікі плануюць падпісаць шэраг сумесных дакументаў.