Дземідзенка асуджаны на 5 сутак

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

18.12.2012 / 21:16

Мікола Дземідзенка быў затрыманы сёння ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты.

Некалькі гадзін з імі не было сувязі.

Нагадаем, што заўтра, 19 снежня, — другія ўгодкі Плошчы (разгону дэманстрацыі пратэсту на вынікі выбараў 2010).

Не выключаныя прэвентыўныя затрыманні.

Так, у панядзелак 5 сутак адміністрацыйнага арышту атрымаў лідара моладзевага руху "Zмена" Павел Вінаградаў.