Адэль прызнана спявачкай года

18.12.2012 / 13:47

Брытанская спявачка Адэль, якая ўзяла паўзу ў музычнай кар’еры з нараджэннем першынца, працягвае збіраць узнагароды.

Выданне «Billboard» прызнала Адэль артысткай года, а яе альбом «21» ўзначаліў топ-200 лепшых пласцінак года.

Акрамя таго, 24-гадовая брытанка стала яшчэ і «Спявачкай года».

Другое месца ў спісе лепшых артыстаў года заняла Рыяна. Трэцяй стала кантры-зорка Тэйлор Свіфт.

У першую дзясятку рэйтынгу таксама патрапілі Джасцін Бібер (5 месца), Нікі Мінаж (6 месца) і Кэці Пэры (7 месца). Lady Gaga заняла толькі 17-е месца.