Дэпутаты вырашылі скараціць час рэкламы на тэлебачанні ў прайм-тайм

17 снежня дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы, якія тычацца рэкламы.

17.12.2012 / 14:50

Член парламенцкай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрый Дарагакупец адзначыў, што законапраект аптымізуе ўмовы для развіцця рэкламнага рынку, забяспечвае паўнату прававога рэгулявання гэтай сферы дзейнасці, а таксама спрашчае адміністрацыйныя працэдуры.

Законапраект скарачае час трансляцыі рэкламы з 19.00 да 22.00 на дзве хвіліны на працягу кожнай гадзіны (з 18 да 16 хвілін); забараняе рэкламу піва і слабаалкагольных напояў на радыё і тэлебачанні з 7.00 да 22.00;
забараняе размяшчэнне рэкламы эратычнай прадукцыі, прадукцыі, якая змяшчае элементы эротыкі, на тэлебачанні і радыё з 4.00 да 24.00; eводзіць патрабаванне па ўзроўні гуку рэкламы, які павінен быць эквівалентны ўзроўню гуку трансляванай праграмы.