Прадстаўнік Сербіі пры НАТА скончыў жыццё самагубствам у Брусэлі
05.12.2012 / 14:06
Прадстаўнік Сербіі пры НАТА Браніслаў Мілінкавіч саскочыў з паркоўкі ў аэрапорце Брусэля, пасля чаго памёр.
Сербская МЗС пацвердзіла гібель 52-гадовага прадстаўніка, аднак не ўдакладніла дэталяў.
Па паведамленнях крыніц, Мілінкавіч саскочыў з платформы па прыездзе сербскай дэлегацыі на перамовы з Альянсам.
Раней дыпламат быў паслом Сербіі ў Аўстрыі.