Закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, устаноўленыя пастановамі №20 і №21 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, фактычна вырастуць на 5-20%.

Малако будзе закупляцца па цэнах, большых на 3,6%, буйная рагатая жывёла - на 17,6%, свінні - на 20,5%, чым яны набываюцца цяпер.

Раней у краіне існавалі мінімальныя закупачныя цэны, але фактычна яны былі большымі. Каб заахвоціць гаспадаркі здаваць мяса і малако на беларускія перапрацоўчыя заводы, а не прадаваць у Расію, прымяняліся тарыфы, большыя на 20-50%. Цяпер жа міністэрства будзе вызначаць фіксаваныя кошты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?