Рэактар на атамнай электрастанцыі на поўдні Украіны (у Нікалаеўскай вобласці) быў спынены пасля таго, як учора ўвечары на АЭС адключыўся асноўны трансфарматар.

Станцыя была адключаная ад энергасістэмы краіны. Міністэрства надзвычайных сітуацый паведаміла, што ўзровень выпраменьвання і ўзровень пажарнай бяспекі на АЭС знаходзяцца ў межах нормы.

Ва Украіне дзейнічаюць 4 атамныя электрастанцыі, яшчэ адна — Чарнобыльская — была канчаткова закрытая ў 2000 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?