Фота: AP

Фота: AP

Сусветная эканоміка перажыла ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х «кітайскі шок» — бум імпарту танных тавараў кітайскай вытворчасці. Эканамісты мяркуюць, што хутка варта чакаць паўтарэнне гэтага перыяду, пераказвае асноўнае з артыкула WSJ РБК.

Пекін падвойвае экспарт, каб ажывіць запаволены эканамічны рост, заводы ўжо выпускаюць больш аўтамабіляў, тэхнікі і бытавой электронікі, чым неабходна для ўнутранага рынку. Кітайскія кампаніі з апорай на дзяржаўныя крэдыты перанасычаюць замежныя рынкі прадукцыяй, якую не змаглі прадаць унутры краіны. Аднойчы гэта дапамагло Кітаю стрымаць інфляцыю на нізкім узроўні, некаторыя эканамісты чакаюць, што ў другі раз дэфляцыйны эфект акажацца нават мацнейшым.

Першы «кітайскі шок» адбыўся пасля серыі ліберальных рэформаў у 1990-х гадах і ўступлення Кітая ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў 2001 годзе. Гэта прынесла і выгады для ЗША: спажывецкія цэны на амерыканскім рынку падалі, прычым найбольшую выгаду адчулі амерыканцы з нізкім або сярэднім узроўнем заробку.

Аднак ЗША, Еўрасаюз і Японія не жадаюць паўтарэння сітуацыі пачатку 2000-х гадоў, калі бум кітайскага імпарту разбурыў многія мясцовыя вытворчасці, піша выданне. Першы «кітайскі шок» прывёў да таго, што ЗША страцілі больш за 2 млн працоўных месцаў з 1999 па 2011 год, паколькі вытворцы мэблі, цацак і адзення не вытрымалі канкурэнцыі. Заходнія краіны выдзелілі мільярды даляраў на падтрымку стратэгічных галін і ўвялі альбо пагражаюць увесці тарыфы на імпарт з Кітая.

У выпадку паўтарэння сітуацыі мяркуюць што, новы «кітайскі шок» будзе іншым, Цяпер асцярогі заходніх краін больш фундаментальныя, бо Кітай канкуруе ў выпуску высокатэхналагічнай прадукцыі — аўтамабіляў, камп'ютарных чыпаў і складаным машынабудаванні — галінах з больш высокім дабаўленым коштам, якія лічацца важнымі для тэхналагічнага лідарства.

У мінулым годзе эканоміка Кітая вырасла на 5,2%, гэта нізкі паказчык па яе мерках, адзначае WSJ. Эканамісты чакаюць далейшага яе запаволення на фоне зацяжнога крызісу на рынку нерухомасці, скарачэння інвестыцый і падзення спажывецкіх выдаткаў. Як ацэньваюць у Capital Economics, штогадовы рост кітайскага ВУП замарудзіцца да 2% за шэсць гадоў — да 2030 года.

Улады Кітай імкнуцца забяспечыць «эканамічны пераварот», інвестуючы сродкі ў заводы, перш за ўсё ў вытворчасць паўправаднікоў, аўтамабіляў, абсталявання для аднаўляльных крыніц энергіі, аэракасмічную прамысловасць, і прадаючы лішкі за мяжу.

Праблемы ў кітайскай эканоміцы ў значнай ступені тлумачацца аўтарытарнымі тэндэнцыямі старшыні краіны Сі Цзіньпіня.

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
28