Такім чынам ім застаецца ўсяго 700 метраў да Індустрыяльнага праспекта — апошняй дарогі, якая звязвае горад з падкантрольнай Украіне тэрыторыяй. Эксперт Юліян Ропке піша са спасылкай на ўкраінскія крыніцы, што зараз УС РФ кантралююць 18% тэрыторыі Аўдзееўкі.

«Украінскі беспілотнік скідае снарад за снарадам на шасцярых надыходзячых расійскіх салдат, якія праходзяць 700 метраў праз Аўдзееўку. У выніку трое з іх (як мінімум) паранены. Але няма ніводнага ўкраінскага салдата, які мог бы супрацьстаяць ім, якія рухаюцца на захад», — каментуе эксперт адзін з відэазапісаў.

Паводле яго слоў, «падзенне Аўдзееўкі ўзмацняецца з кожным днём», а па меры ўзмацнення жорсткасці вулічных баёў суадносіны страт становіцца ўсё менш выгадным для УСУ.

Таму Ропкэ называе гэтую бітву «Бахмутам 2.0».

Чытайце таксама:

У Крамля праз шэсць месяцаў могуць скончыцца баявыя машыны — Forbes

Расійскія войскі ўпершыню захапілі жылы раён Аўдзееўкі — аналітык Bild

Расійскія вайскоўцы перайшлі ў новы наступ пад Аўдзееўкай і Бахмутам — аналітык Bild

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
21
Абуральна
16