Скрыншот інтэрв'ю з сайта Крамля \

Скрыншот інтэрв'ю з сайта Крамля

Пуцін зрабіў агаворку, калі расказваў, што Расія яшчэ не дасягнула сваіх мэтаў ва Украіне.

«Мае калегі ў Францыі і Германіі казалі: «Як ты сабе ўяўляеш, як яны будуць падпісваць дамову: з пісталетам, прыстаўленым да скроні? Трэба адвесці войскі ад Мінска». Кажу: добра. Мы адвялі войскі ад Мінска.

Як толькі мы… Вой, выбачайце, ад Кіева — як толькі мы адвялі войскі ад Кіева, адразу ж нашы ўкраінскія перагаворшчыкі выкінулі ў памыйніцу ўсе нашы дамоўленасці, дасягнутыя ў Стамбуле, і падрыхтаваліся да працяглага ўзброенага супрацьстаяння пры дапамозе Злучаных Штатаў і іх сатэлітаў у Еўропе».

Гэта не адзіная агаворка, якая была ў гутарцы. Расказваючы пра падзеі Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны Пуцін зблытаў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча з кіраўніком Украінскай паўстанцкай арміі Раманам Шухевічам.

Чытайце таксама:

Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
45
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
18