Фота: Бі-бі-сі — Украіна

Фота: Бі-бі-сі — Украіна

Хлопчык з 10-гадовым стрыечным братам і цёткай яшчэ спалі — была самая раніца, калі прагрымеў магутны выбух, распавядае гісторыю «Бі-бі-сі — Украіна» са спасылкай на UNICEF.

«Было полымя і дым, сястра вельмі напалохалася. Мы адразу пачалі тушыць полымя вадой, я надыхаўся дыму», — успамінае пасля эвакуацыі Даніла.

Ратавальнікі змаглі дабрацца да яго кватэры ўжо ўдзень, калі полымя было лакалізавана. Увесь гэты час маці Данілы і яго сябры, затаіўшы дыханне, чакалі ў двары дома.

«Я была ў метро, ​​калі прагрымелі выбухі, ішла на працу, а дзеці былі з сястрой. Яны не пацярпелі, але вельмі напалоханыя. Кватэра разбітая, моцна задымлена», — расказала маці хлопчыка Таццяна.

Маці стаяла пад домам, размаўляла з сынам па тэлефоне і лічыла хвіліны да яго выратавання.

Чытайце таксама:

У выніку ўдару па Мікалаеве загарэўся газаправод

Сілы СПА збілі каля двух дзясяткаў крылатых ракет над Кіевам

Расія наносіць масіраваны ўдар па Украіне

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1