Фота: Realt.by

Фота: Realt.by

Новую паліклініку на 8 паверхаў пабудуюць на месцы старой. Пра гэта, як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, расказаў галоўны доктар Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Віктар Кандратовіч, піша Realt.by.

— Работы па зносе існуючага будынка пачнуцца ў канцы сакавіка — у пачатку красавіка гэтага года, — адзначыў Віктар Кандратовіч. — Перадпраектныя работы ўжо праведзены, старт будаўніцтва сучаснага аб'екта аховы здароўя намечаны на восень-зіму 2024 года.

Па словах Віктара Кандратовіча, у адпаведнасці з праектам новая паліклініка на праспекце Незалежнасці будзе васьміпавярховай, на 1500 наведванняў у змену. Тут таксама размесцяцца негаспітальныя службы і адміністрацыйны апарат. Што тычыцца тэрмінаў будаўніцтва, то здача аб'екта ў эксплуатацыю чакаецца праз тры-пяць гадоў.

Паліклініка, якая цяпер маецца ў мінскага анкацэнтра, пабудавана ў 1977 годзе. Раней будынак у стылі савецкага мадэрнізму хацелі рэканструяваць — надбудаваць паверх і ўзвесці прыбудову. Аднак, паводле ацэнак спецыялістаў, існуючы падмурак і апорныя канструкцыі не вытрымалі б мадэрнізацыі.

Чытайце таксама:

У Мінску побач з метро «Грушаўка» зносяць прыватны сектар. Яму засталіся лічаныя дні ФОТЫ

Стала вядома, што збудуюць на месцы кінатэатра ў Чыжоўцы

У цэнтры Мінска пачалі зносіць будынак былой мэблевай фабрыкі ФОТЫ

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1