Сілы супрацьпаветранай абароны збілі каля двух дзясяткаў крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55 над Кіевам і наваколлямі сталіцы, паведамляе мясцовая адміністрацыя.

Усяго ў Кіеве ў выніку расійскай атакі пацярпелі дзевяць чалавек, пяцёра з іх шпіталізаваныя, паведаміў мэр Клічко.

У Галасееўскім раёне ў 18-павярховым доме тушаць пажары на некалькіх паверхах і тушаць пажар на СТА. У Дняпроўскім раёне пашкоджаныя высакавольтныя лініі.

А гэта наступствы ранішніх удараў у Мікалаеве, выбуховай хваляй пашкоджаныя больш за 20 будынкаў.

Чытайце таксама:

Расія наносіць масіраваны ўдар па Украіне

Расіяне ўначы ўдарылі па гатэлі ў Харкаўскай вобласці. Загінула двухмесячнае дзіця

Дзмітрый Кісялёў у эфіры расійскага ТБ прыгразіў ударам па вайсковым аэрадроме ў Польшчы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5