Паліна Базылёва, фота з яе інстаграма

Паліна Базылёва, фота з яе інстаграма

Прычына выявілася нечаканай: жанчына ўпэўнена, што віной усяму гендар-вечарынкі, падчас якіх будучыя бацькі збіраюць шмат гасцей і нейкім эфектным спосабам даведваюцца пол дзіцяці (напрыклад, лопаюць вялікі шар ці разразаюць торт). Апошнія гады гендар-паці становяцца ўсё больш папулярнымі па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Але ж «патрыётцы Беларусі» гэта вельмі не падабаецца:

«Я супраць гэтых гендарных вечарынак. Я за тое, каб цяжарная жанчына да апошняга моманту не афішавала сваё таемнае становішча. Нездарма нашы продкі гэта заўсёды рабілі − хавалі шырокімі спадніцамі, шырокімі сукенкамі. Гэта ўсё невыпадкова. Таму што, бачыце, зараз столькі дзетак, якія маюць патрэбу ў зборы сродкаў».

Паліна дадала, што кожны дзень ездзіць у рэабілітацыйны цэнтр, дзе бачыць дзетак, якім трэба вельмі складанае лячэнне.

− Учора бачыла вельмі маладую, яркую, прыгожую пару — мужчына і жанчына. У вачах пустата, бездань, крык аб дапамозе. А побач спецыяліст водзіць іх дзіцятка ў экзашкілеце. Не ведаю, з якой прычыны гэта адбываецца. Але, магчыма, мы сапраўды самі ва ўсім гэта вінаватыя і нам трэба неяк ахоўваць нашых дзяцей яшчэ калі яны ўнутры нас, думкі чысціць.

Нагадаем, што нядаўна беларусы сабралі амаль $2 мільёны для маленькай Рыты Юшкевіч з Ліды — менавіта столькі каштуе адзін укол Zolgensma, які можа дапамагчы дзецям з СМА.

Зараз ідзе збор сродкаў на такія самыя лекі для трохгадовай Веранікі Хылкоўскай (дзяўчынка таксама мае дыягназ спінальна-мышачная атрафія) — пакуль з неабходных 1 мільёна 819 тысяч долараў сабрана каля 440 тысяч. Пры гэтым на збор грошай засталося няшмат часу, бо неабходна паспець зрабіць укол да таго моманту, калі дзіця будзе важыць 13,5 кілаграмаў.

Менавіта на гэты збор апублікавала спасылку Паліна Базылёва перад тым, як вырашыла паразважаць пра ўплыў гендар-паці на здароўе дзяцей.

Чытайце таксама:

«Адважна выйшлі на перадавую»: як «Патрыёты Беларусі» вучаць школьнікаў любіць краіну

Збор закрыты. Беларусы сабралі каласальную суму на адзін укол для маленькай Рыты з Ліды

У Расіі блогер-мільённік кінуў у сумёт двухмесячнага сына. Кіраўнік СК загадаў завесці крымінальную справу

Клас
2
Панылы сорам
37
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5