Падчас следства было ўстаноўлена, што раней пацярпелая жыла разам з 35-гадовым мужчынам. Калі адносіны паміж імі былі добрыя, каханак падарыў дзяўчыне мабільны тэлефон. А з часам у яго з'явіліся і пікантныя фота каханай.

Аднак урэшце каханне выпрабавання часам не вытрымала, і пэўны час таму пара вырашыла развітацца. Напрыканцы адносін дзяўчына вярнула мужчыну падораны тэлефон, аднак забылася выйсці ў ім са свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы.

Маючы інтымныя фота былой каханай і доступ да яе старонкі, мужчына выклаў туды пікантны кантэнт. Цяпер у дачыненні да яго завялі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.

Чытайце таксама:

«Нават мой палавы орган выйграе выбары». Гайдукевіч распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы

27-гадовую мінчанку падазраюць у публікацыі 86 порнаролікаў

За выраб порнаролікаў затрымалі сямейную пару

Мужчына расклеіў інтымныя фота былой каханкі ў падʼездзе ў Баранавічах

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0