Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прывёў прыклад па гэтай катэгорыі вязняў, распавядае sb.by.

Так, адна з асуджаных адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам шэсць гадоў за забойства мужа. Да асуджэння характарызавалася здавальняюча.

Працавала адміністратаркай кавярні, мае вышэйшую адукацыю. На ўтрыманні — трое малалетніх дзяцей. Бацькоўскіх правоў не пазбаўлена, дзеці знаходзяцца пад апекай у дзядулі.

Злачынства здзейсніла ў часе сваркі на глебе непрыязных адносін з мужам, ударыўшы яго нажом у грудзі.

У дзень злачынства муж кідаў жонку на падлогу, разбіў ёй галаву, вырываў з рук тэлефон, не даваў магчымасці звярнуцца па дапамогу і пакінуць кватэру. Хуткую дапамогу жанчына выклікала сама, да яе прыезду аказвала мужу першую медыцынскую дапамогу. 

— Навошта яе наогул пасадзілі, калі яна абараняла сябе, калі муж здзекаваўся з яе, — задаў пытанне Лукашэнка. — Вось таму нам трэба прынцыпова з кожным чалавекам разбірацца, а не чохам іх вызваляць або караць. Наогул не было чаго саджаць яе.

— У кожным канкрэтным выпадку рашэнне будзе прымацца індывідуальна, — адказаў Іван Кубракоў.

Закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Беларусі няма. 

Чытайце таксама:

У шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса зʼявіцца пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Прастытуткам будзе палёгка

Амністыя-2024 не закране палітвязняў і закладчыкаў. Што вядома пра планы ўладаў?

Лукашэнка анансаваў амністыю-2024 і хоча перагледзець некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса

Клас
8
Панылы сорам
43
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
16