@mikolaby Целый день питаюсь за 4 р Как вам мой рацион и его стоимость? #еданакамеру #распаковка #перекус #обед #минск ♬ оригинальный звук - Микола

У яго атрымалася так. Сняданак: аўсянка, яблык і кава з печывам. Каштавала гэта палову грошай — 1,99 рублі.

На абед у блогера быў абед бізнэсменаў — «бізнэс-ланч» — насамрэч, макарона з такой назвай і палова сасіскі. Абед абышоўся ў 80 капеек. «Смачна, сытна і вельмі эканомна», — сцвярджае блогер.

Вячэра была як у «сапраўднага беларуса» — смажаная з цыбуляй бульба. Плюс — другая палова сасіскі. Кошт — 69 капеек.

52 капейкі атрымалася нават ашчадзіць. «Як вам такі рацыён за 3,48 рублі?» — папрасіў ацэнку чытачоў Мікола.

У каментарах не паверылі, што такія цэны ёсць, папрасілі наступным разам дадаваць чэк.

«Адна сасіска — 1,5-2 р., печыва — 2 р., ролтан — 1,79, бульба — 0,70, рублёў шэсць абыдзецца ўсё», — напісаў адзін з каментатараў. Блогер адказаў, што можна знайсці танней, толькі трэба ведаць крамы.

Многія заўважылі, што так жыць не хацелі б, хочацца больш рыбы і гародніны.

Некаторыя прапаноўвалі яшчэ больш аскетычная варыянты.

«Сняданак: бульба з яйкам, абед: бульба з сасіскай, вячэра: бульба з памідоркам», — напісаў адзін.

«Пачак макароны (900 г) і хопіць на 1 дзень. Як мінімум я так і жыву», — адказаў другі.

Чытайце таксама:

«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях

Рэцэпт мінскай шасцікласніцы ўвайшоў у меню сталічных школ у новай чвэрці

Ірландзец тэсціруе беларускія сталоўкі. Вось якой з іх прапаноўвае даць мішленаўскую зорку 

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
13
Абуральна
2