Фота: belkagomel.by

Фота: belkagomel.by

Фальшыўка апынулася ў 23-гадовага хлопца пасля гульні з сябрамі ў карты. Маладыя людзі вырашылі гуляць на грошы. Праўда, на несапраўдныя. Яны раздрукавалі некалькі купюр па 50 рублёў на каляровым прынтары ў натуральную велічыню з аднолькавым серыйным нумарам, піша belkagomel.by.

Пазней хтосьці з кампаніі заўважыў, што з часам купюры зношваюцца і становяцца амаль неадрознымі ад сапраўдных. Гэтым і вырашыў скарыстацца адзін з хлопцаў — фальшыўкай разлічыўся ў маршрутцы. Яшчэ і рэшту з яе атрымаў.

— Разлік быў на тое, што кіроўца, які сядзіць спінай да салона, заняты кіраваннем і не заўважыць фальшывай купюры. Так і адбылося. Падробку кіроўца заўважыў, толькі калі пералічваў выручку пасля змены. Аднак у салоне маршруткі была відэакамера. Прагледзеўшы запіс за дзень, маршрутчык атрымаў партрэт падазраванага і перадаў яго міліцыі. Неўзабаве хлопца затрымалі, — распавёў старшы памочнік пракурора Гомеля Аляксандр Шапавалаў.

Суд прызнаў хлопца вінаватым у вырабе, захоўванні і збыце падробленых грошай і прысудзіў два гады хатняй хіміі, але даў гіганцкі штраф: 11 100 рублёў.

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0