Фота: Мінздароўя

Фота: Мінздароўя

Гэта паталогія развіцця несумяшчальная з жыццём. Па словах галоўнага пазаштатнага дзіцячага кардыяхірурга Міністэрства здароўя, дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанціна Драздоўскага, дзяўчынка з прыроджаным парокам на 11-я суткі, як толькі гэта стала магчыма, была пераведзена ў РНПЦ, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

«Пры выкананні трахеабранхаскапіі ў дзяўчынкі быў дыягнаставаны крытычны працяглы стэноз трахеі на фоне поўных кольцаў трахеі. Спецыялісты выставілі дыягназ: працяглы крытычны стэноз трахеі, поўныя кольцы трахеі, расколіна мяккага і цвёрдага паднябенняў, дэфект міжстраўнікавай перагародкі, прыроджаная пнеўманія», — распавёў Канстанцін Драздоўскі.

Улічваючы працягласць стэнозу з крытычным звужэннем прасвету, немагчымасць інтубацыі трахеі і паўнавартаснай вентыляцыі лёгкіх, несумяшчальнасць дадзенага пароку з жыццём, патрабавалася тэрміновая хірургічная карэкцыя пароку па жыццёвых паказаннях.

17 лістапада на 14-ы дзень жыцця пацыента дактары-кардыяхірургі Юрый Ліннік і Андрэй Запалянскі выканалі аперацыю, якая доўжылася больш за шэсць гадзін.

Пасляаперацыйны перыяд працякае гладка. Зараз пацыентка дыхае самастойна, набірае масу цела, рыхтуецца да пераводу на наступны этап выходжвання ў РНПЦ «Маці і дзіця».

Вага дзіцяці на момант аперацыі была ўсяго 1950 г. Па даных замежнай літаратуры, маса цела пацыентаў, якім выконвалася такое ўмяшанне, складала не менш за 2500 г.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0