У канцоўцы роліка мужчына кажа: «Самая дарагая цацка Рэспублікі Беларусь сёлета. Прашу любіць і паважаць — «Цмок на скарбе».

Цацка каштуе 400 рублёў. Крылы, дзюба і галава выкананыя з палістоўну — матэрыялу, які называюць альтэрнатывай натуральнаму каменю. Вытворца — польская фірма Glitterlab з горада Чэнстахова, якая спецыялізуецца на розных упрыгожаннях.

Ці купляюць такія дарагія цацкі, запытаўся «Анлайнер» у Дзмітрыя — індывідуальнага прадпрымальніка, які прадае ўпрыгожанні на Камароўцы. Паводле ягоных слоў, пакупнік бярэ вельмі розныя цацкі, у тым ліку дарагія.

Так, у Дзмітрыя купілі за 400 рублёў «Цмока на скарбе» чырвонага колеру. А адна жанчына плануе ўзяць «Прынцэсу на гарошыне», створаную па матывах знакамітай казкі Ганса Крысціяна Андэрсэна. Каштуе такая 300 рублёў.

Чытайце таксама:

Нямецкая пара паставіла ў сябе дома 555 калядных ялінак. І гэта сусветны рэкорд

Маленькая гродзенка два гады кранальна марыла пра плюшавую цацку. Усё здавалася безнадзейным, але скончылася хэпі-эндам

«Самае складанае і цікавае — роспіс тварыкаў». Беларуска стварае з ваты душэўныя калядныя цацкі

«Мілы напамін». У інтэрнэт-крамах прадаюць ёлачныя цацкі ў выглядзе сцягоў — чырвона-зялёнага і расійскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?