Прысуд агучыў суддзя Максім Трусевіч. Вядома, што 14 лістапада 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе адбылася апеляцыя па справе. Імаверна, прысуд набыў моц. 

Згодна з версіяй абвінавачання, Аляксандр знаходзіўся ў нецвярозым стане, калі ноччу 19 чэрвеня 2023 году «прадэманстраваў сваё абразлівае і блюзнерскае стаўленне да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

Ён нібыта спачатку сарваў сцяг, замацаваны на сцяне адной з крам: схапіўся за яго рукамі, сарваў з металічным кранштэйнам, зламаў дрэўка і кінуў сцяг на зямлю. Пасля — зняў яшчэ адзін сцяг з дома ў Мінску паблізу станцыі метро, пасля чаго перадаў яго супрацоўніку метрапалітэна. Пасля гэтага ён нібыта зняў сцяг з фасада будынка аддзялення РУП «Белпошта» і пакінуў яго каля ўваходу. Пры канцы дзеянняў мужчына нібыта сарваў палотнішча яшчэ аднаго сцяга, якое кінуў на прыпынку грамадскага транспарту і падпаліў яго. У гэтую ж ноч Аляксандр таксама нібыта падпаліў пластыкавы кантэйнер для адкідаў.

Падчас суда Смірноў віны не прызнаў. Але паводле арт. 339 Крымінальнага кодэкса яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі, паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса — да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. Канчатковае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму вынеслі шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў. Акрамя гэтага, Смірноў мусіць выплаціць працэсуальныя выдаткі на карысць дзяржавы ў памеры 938,97 рублёў.

Вядома, што Аляксандр мае судзімасць: у красавіку 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 205 (крадзеж), ч. 1 арт. 339 (хуліганства) да трох месяцаў арышту. Ён быў вызвалены пасля таго, як адбыў пакаранне.

Чытайце таксама:

Берасцейца, які цалкам адбыў тэрмін па «карагоднай справе», затрымалі па новай крыміналцы

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні і прыехаў у Беларусь. Прысуд — калонія

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3