Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі ў 2021 годзе. Фота: 2021.moskva-putinu.ru

Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі ў 2021 годзе. Фота: 2021.moskva-putinu.ru

Усе адказы рэспандэнтаў былі згрупаваны па тэмах. Пра вайну варыянты пытанняў Пуціну былі такімі: «Калі будзе мір?», «Калі скончыцца СВА?», «Калі пераможам?», «Што робяць, каб скончыць гэтую аперацыю?», «Калі скончыцца мабілізацыя?» Гэта хвалюе 21% апытаных.

Наступнымі па папулярнасці тэмамі для пытанняў Пуціну сталі маленькія пенсіі (8%), сацыяльныя праблемы (8%) і нізкія заробкі (7%).

10% расейцаў не сталі б пытаць прэзідэнта Расіі ні пра што, 20% не змаглі адказаць на пастаўленае сацыёлагамі пытанне.

У апытанні, праведзеным 23-29 лістапада, узялі ўдзел 1625 чалавек у 137 населеных пунктах. Людзі маглі прапанаваць некалькі варыянтаў адказу.

Прамая лінія з Уладзімірам Пуціным апошні раз праходзіла ў чэрвені 2021 года, прэс-канферэнцыя — у снежні 2021-га.

Па даных на 13:00 6 снежня, расейцы задалі Пуціну больш за 25 600 пытанняў. У спісе з 16 пытанняў, апублікаваных на адмысловым сайце «Вынікі года з Уладзімірам Пуціным», пра вайну было толькі адно: «Прашу разабрацца з праблемай выплат вайскоўцам, якія ляжаць у шпіталях».

Чытайце таксама:

Тэлеграм-канал жонак мабілізаваных атрымаў плашку Fake пасля атакі прапагандыста Салаўёва і праўладнага сумнавядомага юрыста

«Нас на*балі і вас на*буць». Жонкі мабілізаваных РФ апублікавалі жорсткую петыцыю. Але ёсць нюанс

Ад генералаў да добраахвотнікаў. Што за расіяне гінуць на вайне?

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?