Паводле даных, якімі падзялілася з CNN некамерцыйная арганізацыя Wikimedia Foundation, сёлета Вікіпедыя атрымала больш за 84 мільярды праглядаў старонак.

Самай прагляданай (больш за 49,4 мільёна праглядаў) у гэтым годзе стала старонка пра віртуальны чат-бот OpenAI ChatGPT. Што і не дзіўна, улічваючы рэзкі рост яго папулярнасці. У лютым ChatGPT усталяваў рэкорд па самым хуткім росце базы карыстальнікаў, сабраўшы ў студзені 100 мільёнаў актыўных карыстальнікаў.

У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі старонкі з біяграфіямі людзей, якія памерлі ў 2023 годзе, пра чэмпіянат свету па крыкеце 2023 года, Індыйскую прэм'ер-лігу (якая зʼяўляецца лігай крыкету) і фільм «Апенгеймер».

Як адзначаюць аналітыкі, вялікі ўплыў на спіс аказала аўдыторыя Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі. У выніку значная яго частка мае дачыненне да гэтага рэгіёна і самой Індыі.

Па словах дырэктаркі па сувязях з грамадскасцю Фонду Вікімедыя Анушы Аліхан, цяпер у Індыі каля 4700 актыўных рэдактараў-добраахвотнікаў англамоўнай Вікіпедыі. Па гэтым паказчыку краіна саступае толькі ЗША і Вялікабрытаніі. У той жа час Кітай, які пакуль застаецца лідарам па колькасці насельніцтва, забараняе Вікіпедыю.

Папулярнасць крыкета ў Індыі спрыяла таму, што трэцяе, чацвёртае, шостае і дзявятае месца ў спісе занялі старонкі, звязаныя з гэтым відам спорту. З іх дзве старонкі з інфармацыяй пра Індыйскую прэмʼер-лігу (32 мільёны праглядаў) і старонка сезона 2023 года (больш за 20 мільёнаў праглядаў).

Men's Cricket World Cup India 2023 Final Фінал мужчынскага чэмпіянату свету па крыкету 2023 года ФИинал мужского чемпионата мира по крикету 2023 года

Момант гульні зборных Індыі і Аўстраліі ў фінале чэмпіянату свету па крыкеце. 19 лістапада 2023 года. Фота: Gareth Copley/Getty Images

Па словах Аліхан, гэта першы выпадак, калі артыкулы, звязаныя з крыкетам, зʼявіліся ў топ-25 Вікіпедыі, які фонд публікуе кожны год, пачынаючы з 2015-га.

Акрамя гэтага, у спіс самых прагляданых старонак увайшлі два фільмы індыйскага Балівуду — «Джаван» (Jawan, 8 месца) і «Патаан» (Pathaan, 10 месца) апярэдзіўшы самыя касавыя амерыканскія фільмы «Барбі» (13 месца) і «Аватар: Шлях вады» (20 месца).

Нягледзячы на тое, што ў пракаце фільм «Барбі» сабраў больш за «Апенгеймера», старонка з інфармацыяй пра яго набрала 28,3 мільёна праглядаў, заняўшы пятае месца. 

Акрамя гэтага ў топ-25 увайшлі старонкі пра уплывовых людзей у сферы спорту, забаў і бізнэсу. Сярод іх такія вядучыя ньюсмейкеры, як Тэйлар Свіфт, Ілан Маск і Ліянель Месі.

Старонка з інфармацыяй пра вайну ва Украіне заняла 24 месца з 12,8 мільёна праглядаў. А апошняе месца топа-25 — старонка пра Эндру Тэйта — уплывовага анлайн-блогера, які праславіўся сваімі жанчынаненавісніцкімі каментарамі і забаронай у большасці сацыяльных сетак.

ТОП-25 самых прагляданых старонак Вікіпедыі:

1. ChatGPT — 49,4 млн

2. Спіс памерлых у 2023 годзе — 42,6 млн

3. Чэмпіянат свету па крыкеце 2023 — 38,1 млн

4. Індыйская прэм'ер-ліга — 32 млн

5. «Апенгеймер» (фільм) — 28,3 млн

6. Чэмпіянат свету па крыкеце — 25,9 млн

7. Роберт Апенгеймер — 25,6 млн

8. «Джаван» (Jawan) (фільм) — 21,7 млн

9. Індыйская прэм'ер-ліга 2023 — 20,6 млн

10. «Патаан» (Pathaan) (фільм) — 19,9 млн

11. «Апошнія з нас» (тэлесерыял) — 19,7 млн

12. Тэйлар Свіфт — 19,4 млн

13. «Барбі» (фільм) — 18 млн

14. Крыштыяну Ранальду — 17,4 млн

15. Леянель Месі — 16,62 млн

16. Прэм'ер-ліга — 16,6 млн

17. Мэцью Пэры — 16,4 млн

18. Злучаныя Штаты — 16,2 млн

19. Ілан Маск — 14,3 млн

20. «Аватар: Шлях вады» — 14,3 млн

21. Індыя — 13,8 млн

22. Ліза Мары Прэслі — 13,7 млн

23. Вартавыя Галактыкі. Частка 3 — 13,3 млн

24. Уварванне Расіі ва Украіну — 12,79 млн

25. Эндру Тэйт — 12,72 млн

Чытайце яшчэ:

Самыя папулярныя аўто з ЗША, якія любяць беларусы

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 

Якія кнігі слухаюць беларусы? Самае папулярнае з Audiobooks.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?