Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Thibault Camus

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Thibault Camus

Для многіх людзей штотыднёвая замена ручнікоў норма. Вы ж цалкам чысты/-ая пасля прыемнага, гарачага душа — то ж і ваш ручнік павінен быць такім некаторы час, так жа ж? Нягледзячы на ​​тое, што ваша цела адчувае сябе цудоўна свежым, звычайны ручнік збірае дзясяткі мільёнаў мёртвых клетак скуры разам з любымі грыбкамі і бактэрыямі, якія здолелі перажыць разам з вамі мыццё. А паколькі палавыя органы таксама ўступаюць у кантакт з ручнікамі, то і выдзяленні арганізма таксама могуць хутка пераносіцца на ручнік.

Вось яшчэ трохі солі на рану: часта ў ванных пакоях унітаз знаходзіцца не так далёка ад душа, і вядома, што кроплі туалетнай вады пры змыванні могуць пырскаць даволі высока і далёка, ставячы пад пагрозу ў тым ліку і ваш вільготны ручнік.

Калі ж казаць пра вільготнасць, якая відавочна частая з’ява ў ванным пакоі, то трэба памятаць, што ў кожны момант, калі ручнік не сушыцца, мікробы бесперапынна размнажаюцца. Вільготная атмасфера проста ідэальная для стымулявання росту цвілі і іншых непажаданых рэчываў.

На шчасце, догляд і абслугоўванне ручнікоў — зусім не ядзерная фізіка. Эксперты рэкамендуюць вешаць ручнік такім чынам, каб ён мог цалкам высахнуць (гэта значыць не пакідаць яго мокрым на кафлянай падлозе і не вешаць яго ў скамячаным выглядзе).

Таксама спрыяйце цыркуляцыі паветра і больш хуткаму высыханню, адчыняючы акно або ўключаючы выцяжку ў ваннай. Калі ў нейкі момант ручнік пачынае пахнуць — гэта відавочна не натуральны водар ручніка, а цвіль; і ручнік абавязкова трэба папраць.

Нават калі вы выконваеце ўсе гэтыя крокі, не карыстайцеся адным і тым жа ручніком больш за тры разы. Абавязкова выкарыстоўвайце цёплую або гарачую ваду з мыйным сродкам, калі мыеце ручнік, пажадана з адбельвальнікам.

З кухоннымі ручнікамі асобная гісторыя. Яны могуць уступаць у кантакт з некаторымі даволі падступнымі бактэрыямі, напрыклад, кішачнай палачкай. Выданне Howstuffworks раіць пасля кожнага выкарыстання праць іх у машыне (калі гэта магчыма, з антыбактэрыйнай або дэзынфікуючай праграмай) або, па меншай меры, апускаць ручнікі паміж выкарыстаннямі ў разведзены росчын адбельвальніка і даваць ім прасохнуць.

Чытайце таксама:

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе

Што такое «сіндром смажанага рысу»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?