Bread pudding

Хлебны дэсерт са свежымі ягадамі. Фота: Getty Images

Дэсерты з учарашняга ці проста злёгку счарсцвелага хлеба папулярныя ў розных кухнях. З французскага хлеба на заквасцы робяць запяканку, прыпраўленую карыцай, а ў Латвіі ўсім вядомы салодкі пачастунак з жытняга хлеба, варэння і ўзбітых вяршкоў. Прапанаваны рэцэпт — адзін з самых простых у свеце хлебных дэсертаў.

Хлебны пудынг выдатна спалучыцца з кампотам ці чаем. Калі хочаце атрымаць больш вытанчаны варыянт гэтага дэсерту, дадайце перад выпечкай жменю шакаладнай стружкі.

Вам спатрэбіцца:

  • 2 кубкі малака
  • 2 лыжкі несалёнага масла плюс яшчэ трохі для змазвання формы
  • 1 лыжка ванільнага экстракту
  • 1 шклянка цукровага пяску
  • дробка солі
  • палова буханкі салодкага яечнага хлеба, нарэзаная кубікамі па 5 см
  • 2 яйкі, узбітыя
  • спецыі на жаданне: карыца, мускатны арэх, духмяны перац і кардамон

Bread pudding cooking

Фота: annick vanderschelden photography / Getty Images

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце духоўку да 180 градусаў. У невялікай каструлі на слабым агні нагрэйце малако, масла, ваніль, цукар і соль. Гатуйце, пакуль масла не растане; астудзіце. Тым часам вышмаруйце маслам форму для выпечкі і напоўніце яе хлебам, нарэзаным кубікамі.
  2. Дадайце яйкі ў астылую малочную сумесь і ўзбіце; выліце сумесь на хлеб.
  3. Выпякайце 30-45 хвілін або пакуль крэм не застыне, але ўсё яшчэ будзе трохі зыбкім, а краі хлеба не падрумяняцца. Падавайце цёплым або пакаёвай тэмпературы.

 

Больш пра ежу:

Колькі можна захоўваць замарожаныя прадукты і ці можна замарожваць іх паўторна

Сырнікі з рыкоты. Рэцэпт і падказкі, як гатаваць

Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты

Сезон граната пачаўся. Вось некалькі рэцэптаў з гранатам, пра якія вы не падумалі б

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?