Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Польшча

Пачнем з Польшчы — у гастрафэсце прымае ўдзел ажно восем бараў і рэстаранаў з гэтай краіны. Варшаўскі бар Karma (Aleja 3 Maja 15) прапануе традыцыйныя беларускія стравы з польскім акцэнтам. Гэта бабка Drwala (27 злотых) пад сырам пармезан са смажаным фаршам і з хрэнавым соусам, а таксама суп «Жур па-белаазёрску» (15 злотых) — сметанковы булён на жытняй заквасцы з каўбаскамі і грыбамі.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Іншы варшаўскі бар, Gigi (Oboźna 9), робіць акцэнт на мультыкультурнасць. У іх можна будзе пакаштаваць смёраброд па-беларуску (45 злотых) і кактэйль Dad joke з сакрэтным інгрэдыентам — бурачным хрэнам.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

The Morning After (Варшава, Poznańska 7) міксуе беларускую кухню з італьянскай у страве пад назвай «Led цэпеліны» (53 злотыя), а да яе прапануе кактэйль «Палескі косма» (45 злотых) з зуброўкай і журавінамі.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

На дэсерт можна завітаць у варшаўскую Kawiarnia Kakao (Grochowska 248). Там за 15 злотых вас пачастуюць вялікакняскім сырнікам з журавінавым сіропам — кажуць, да пачатку 20 стагоддзя гэты падобны да чызкейка пірог быў вельмі папулярным дэсертам у шляхецкіх і мяшчанскіх дамах.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Свой сытны сэт ёсць у варшаўскага рэстарана Beer Station (Aleja Komisji Edukacji Narodowej 47). Ён мае назву «Смачна, як у бабулінай хаце» і ўключае чатыры стравы. Гэта лусцені з паштэтам, шпікам і фаршмакам (20 злотых), грыбны крэм-суп у хрумсткім хлебе (30 злотых), мясная мачанка з блінамі (30 злотых) і сырнікі з хатняга тварагу (20 злотых).

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Гданьскі бар Mirzam (Tandeta 1) даказвае, што беларуская кухня можа быць і веганскай. Іх страва на гастрафэсце — веганская мачанка са «скваркамі» з вэнджанага тофу (27 злотых).

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

А вось познаньскі бар Red Monkey (Strzelecka 20) зладзіў «шляхетны алка-сэт па-эмігранцку». Напоі тут такія: хатняя зуброўка (13 злотых), Tatanka Sour (25 злотых), Pushcha Express (27 злотых), Charny Tur (37 злотых), Krambambula (13 злотых), ягадныя наліўкі (13 злотых).

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Рэстаран MY у Познані спрабуе сябе ў кухні беларускіх рэгіёнаў. Яны прапануюць мачанку «Як у бабулі з-пад Барысава» за 28 злотых: яе адметнасць у тым, што мачанку гатуюць не з рэбрамі, а з цэлымі кавалкамі свініны, а ў соус дадаюць грыбы. Да мачанкі можна ўзяць збіцень ці крупнік па-шляхецку, абедзве пазіцыі каштуюць па 15 злотых.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Літва

У Літве можна будзе далучыцца да гастрафэсту толькі ў віленскай Karčma 1863 (Bokšto g. 2). Там прыгатавалі цэлы «сэт старадаўняга экстрэміста» агульным коштам 24,9 еўра. У яго склад уваходзяць: «матуліна закуска» (11,9 еўра), верашчака ці мачанка ў гаршчэчку з блінамі ці дзерунамі на выбар (13 еўра) і шляхецкая кава з шляхецкімі цукеркамі (5 еўра). Сэт прысвечаны Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, і кожная страва ў ім звязаная з жыццём драматурга або з яго творчасцю.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Грузія

Перабіраемся ў грузінскі Тбілісі, дзе да гастрафэсту далучыліся ў двух барах. Першы з іх, бар 5327° (Giorgi Kuchishvili 1), прапануе самае вялікае меню сярод устаноў-удзельнікаў фэсту. Тут ёсць «верашчака па-коласаўску» (20 лары), вегетарыянская бабка (15 лары), лусцені з тварожнай пастай, ялавічным запечаным паштэтам і фаршмакам (18 лары), дошка з салам і саленнямі (15 лары), печаныя яблыкі «З дзіцячыя мары Каліноўскага» (12 лары), збіцень (6 лары), крамбамбуля (6 лары) і хрэнавуха (6 лары).

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

А калі ў вашых планах прапусціць чарку-другую з сябрамі, у тбіліскім D20 (4 Amaghleba St) рыхтуюць сэт «Бывай, багна роспачы». За 26 лары вы атрымаеце тры лусцені з хатнім паштэтам і тры шоты — крамбамбуля, шчаўевая і журавінная настойкі. Адзначым, што шчаўевую настойку ў гэтым бары вынайшлі самі — паспрабавалі пакласці шчаўе не ў суп, а ў гарэлку.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Фота: праграма «Новая Беларусь»

2 снежня праект «Новая Беларусь» адзначыць свой першы Дзень народзінаў, таму кожная страва падчас гастрафэсту будзе падавацца са святочнай свечкай. Арганізатары просяць задзьмуць яе і загадаць жаданне для Новай Беларусі. Можна зняць гэта на фота ці відэа, апублікаваць гэта з тэкстам пажадання ў сторыс і адзначыць акаўнт праекта @newbelarus.official, а таксама акаўнт бара, кавярні ці рэстарана, дзе вы ясце гэтую страву. У апошні дзень гастрафэсту сярод тых, хто выканае ўсе ўмовы, абяцаюць разыграць мерч. Толькі памятайце пра бяспеку, калі плануеце вяртацца ў Беларусь, бо лукашэнкаўцы прызналі «Новую Беларусь» «экстрэмісцкай».

А калі паўдзельнічаць у гастрафэсце менавіта 2 снежня, можна будзе яшчэ і атрымаць «кампліменты» ад праекта. Для гэтага трэба быць зарэгістраваным карыстальнікам праграмы «Новая Беларусь» і пры замове гастрафэснай стравы паказаць афіцыянту ваш профіль з унікальным нікнэймам. У кожнай установе падрыхтуюць свае «кампліменты»: гэта могуць быць зніжкі, напоі, дэсерты, магчымасць паўдзельнічаць у розыгрышы і г.д.

Наколькі небяспечна есці вострае?

Сезон граната пачаўся. Вось некалькі рэцэптаў з гранатам, пра якія вы не падумалі б

Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?