Ваяры УСУ. Фота: Генштаб Украіны

Ваяры УСУ. Фота: Генштаб Украіны

Вайскоўцы заяўляюць, што за суткі на фронце адбылося 84 баявыя сутыкненні.

У кірунку Купянска былі адбітыя тры атакі — у раёнах Сінькоўкі і Петрапаўлаўкі.

Паблізу Крамянной беспаспяховымі з боку расіян, паводле Генштаба УСУ, былі 12 штурмаў — у раёнах Стэльмахоўкі, Серабранскага лясніцтва, Ямполаўкі, Торскага.

Пад Бахмутам украінскія войскі адбілі 28 нападаў — каля Багданаўкі, Іванаўскага, Кляшчэеўкі і Андрэеўкі. Адначасова працягваюцца штурмы на паўднёвым флангу.

Расейцы працягваюць спробы атачыць Аўдзееўку, але нясуць страты. УСУ адбілі 23 штурмы ў раёнах Новабахмутаўкі, Бярдзічаў, Аўдзееўкі, Опытнага, Паўночнага і Тоненькага.

Таксама адбітыя дзевяць нападаў у раёнах Мар'інкі і Новаміхайлаўкі.

У Запарожскай вобласці вораг тройчы контратакаваў каля Рабоціна і Новапракопаўкі.

Украінскія злучэнні, паводле Генштаба, працягваюць наступальную аперацыю ў кірунку Мелітопаля.

На левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці ўкраінскія падраздзяленні ўтрымліваюць плацдарм, знішчаюць тылы праціўніка і вядуць контрбатарэйную барацьбу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?