Нацбанк зацвердзіў стаўкі разліковых велічынь стандартнай рызыкі на снежань 2023 года.

Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце для фізасоб гэта 15,25% гадавых (у лістападзе было 14,61%), для юрасоб — 10,99% гадавых (у лістападзе — 10,82%). Выключэнне — ільготныя крэдыты.

Апошні раз стаўкі павялічваліся ў верасні 2022 года.

Стаўкі разліковых велічынь стандартнай рызыкі вызначаюць гранічны ўзровень працэнтных ставак па крэдытах, які магчымы без дадатковых выдаткаў для банкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?