Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Самалёт «Белавія», які павінен быў вылецець з Масквы ў Мінск у 10:05 27 лістапада, адправіўся а 11:11, вынікае са звестак анлайн-табло аэрапорта Шарамеццева.

Гэта не адзіны рэйс, які затрымаўся на фоне снегападаў у Маскве. Пазней вызначанага з Шарамеццева раніцай у панядзелак 27 лістапада адправіліся самалёты ў Астрахань, Сочы, Самара, Стамбул, Краснаярск, Санкт-Пецярбург і іншыя гарады, піша «Спутнік».

Непагадзь паўплывала на расклад не менш чым 14 рэйсаў у сталіцы Расіі.

Авіякампанія «Белавія» яшчэ 24 лістапада папярэджвала, што могуць быць змены ў раскладзе рэйсаў на маскоўскім кірунку.

«Праз снегапады ў Маскве расклад рэйсаў «Белавія» можа змяняцца», — адзначалі ў кампаніі.

Чытайце таксама:

Па поўдні і ўсходзе Украіны, а таксама ў прыгранічных рэгіёнах Расіі працягваецца шторм

«На 3-5 градусаў ніжэй за норму». Якое надворʼе чакае беларусаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?