19-гадовы аргенцінскі паўабаронца «Юнайтэд» забіў адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам цераз сябе. Фота: інстаграм Алехандра Гарнача.

19-гадовы аргенцінскі паўабаронца «Юнайтэд» забіў адзін з самых прыгожых галоў сезона ўдарам цераз сябе. Фота: інстаграм Алехандра Гарнача.

Пасля гэтай перамогі «Манчэстэр Юнайтэд» стаў першым клубам у Англійскай прэм'ер-лізе, які правёў 500 сухіх матчаў у Лізе (з 1992 года), паведаміў у сацсетцы X Squawka.

На другім месцы па гэтым паказчыку знаходзіцца «Чэлсі» (476). Трэцяе месца займае «Ліверпуль» (460), у «Арсенала» — 456, «Эвертана» — 361, «МанСіці» — 351.

Сярод варатароў у гэты час былі Петэр Шмейхель, Фаб'ен Бартэз, Эдвін ван дэр Сар, Дэвід дэ Хеа, зараз у варотах Андрэ Анана.

Пасля 13 тураў «Манчэстэр Юнайтэд» займае шостае месца ў турнірнай табліцы з 24 баламі. Пераможная серыя каманды ў АПЛ складае тры матчы.

У наступным туры «Манчэстэр Юнайтэд» сустрэнецца з «Ньюкаслам» 2 снежня (23:00 па мінскім часе).

Чытайце таксама:

Мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі па футболе

У чэмпіянаце Італіі згуляў 15-гадовы футбаліст. І гэта рэкорд

Петр Чэх стаў першым, хто згуляў у найвышэйшым дывізіёне Англіі і ў футболе, і ў хакеі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?