Момант бойкі

Момант бойкі

БАТЭ павёў у ліку, потым прапусціў два мячы, потым зраўняў лік — 2:2, а затым вырваў перамогу — 3:2. 

Цікавы эпізод здарыўся на 55-й хвіліне матча. Дзмітрый Анцілеўскі (БАТЭ) бег у атаку, яго збіў Іван Садоўнічы («Нёман»). Анцілеўскі ў адказ баднуў Івана ў спіну, завязалася бойка. У выніку абодва футбалісты атрымалі чырвоныя карткі.

 

  1. Дынама Мінск — 66, 2. Нёман — 59, 3. Тарпеда-БелАЗ — 49, 4. Іслач — 47, 5. БАТЭ — 47…

…13. Шахцёр — 6, 14. Белшына — 3, 15. Энергетык-БДУ — 1.

Вылятае з вышэйшай лігі каманда, што зойме апошняе месца, а клуб, што фінішуе перадапошнім, будзе гуляць стыкавыя матчы з «Віцебскам».

Мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам краіны па футболе, «Нёман» мае сярэбраныя медалі. За трэцяе месца 2 снежня завочна паспрачаюцца «Тарпеда» Жодзіна», «Іслач» і БАТЭ.

Прычым усе тры каманды згуляюць у гасцях. «Тарпеда» з нематываваным мінскім «Дынама». БАТЭ з салігорскім «Шахцёрам», а «Іслач» — з «Мінскам».

«Энергетык-БДУ» згуляе са «Славіяй», а «Белшына» — з брэсцкім «Дынама». Пачатак усіх матчаў а 14-й.

БАТЭ ўпершыню з 2005 года можа застацца без медалёў.

Клуб выйшаў у вышэйшую лігу ў 1998 годзе і да 2004 года стабільна браў медалі, у тым ліку двойчы станавіўся чэмпіёнам (1999, 2002).

У 2005 годзе БАТЭ фінішаваў на пятым месцы, а потым з 2006 па 2018 год выйграваў чэмпіянат Беларусі. 

Чытайце таксама:

Мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі па футболе

У чэмпіянаце Італіі згуляў 15-гадовы футбаліст. І гэта рэкорд

Не спыніць, не стрымаць! Ілля Шкурын аформіў хет-трык у матчы польскай экстракласы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?