«25 лістапада, 05:10 раніцы, Кіеў», — падпісаў фатаграфію Рынкевіч у твітары.

У ноч на суботу, 25 лістапада, Расія выпусціла па Украіне рэкордную колькасць ударных БпЛА — каля 75 «Шахедаў».

Прэзідэнт Латвіі 24 лістапада прыбыў ва Украіну з неанансаваным візітам.

Паводле яго слоў, ён наведаў некалькі аб'ектаў у Чарнігаўскай вобласці, якія адбудоўвалі за сродкі Латвіі, а таксама сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і абмеркаваў з ім двухбаковыя адносіны і падтрымку з боку ЕС і НАТА.

На сумеснай з Уладзімірам Зяленскім прэс-канферэнцыі Рынкевіч выказаў упэўненасць, што Еўрапейскі Саюз, нягледзячы на супраціў асобных дзяржаў-сяброў, у канчатковым выніку прыме ўсе станоўчыя для Украіны рашэнні.

Перад гэтым Рынкевіч заяўляў, што краіны ЕС і NATO павінны павялічыць свае магутнасці абароннай прамысловасці, каб вырабляць неабходнае ўзбраенне для сябе і для Украіны.

Чытайце таксама:

Расейцы масава атакавалі Украіну «шахедамі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?