«Заставайцеся ў схованках і іншых бяспечных месцах падчас сігналу паветранай трывогі. Прытрымвайцеся інфармацыйнай цішыні — не фіксуйце і не выкладвайце ў сеціва працу нашых абаронцаў», — паведамілі ў Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі.

«Атака варожых ударных беспілотных лятальных аб'ектаў з поўдня і з паўночнага ўсходу працягваецца. Пагроза прымянення ўдарных БПЛА для абласцей, у якіх абвешчаная трывога, застаецца», — паведамілі ў Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі.

У Кіеве былі чуваць моцныя выбухі. У Пячэрскім раёне ўкраінскай сталіцы было падзенне абломкаў збітага БПЛА. У Саломенскім раёне, у выніку падзення абломкаў, адбылося ўзгаранне ў памяшканні дзіцячага садка.

Таксама было ўзгаранне ў жылым доме і нежылых памяшканнях.

«Вайна з цывільнымі, як і 90 гадоў таму. Тады — Галадамор [сёння адзначаюцца сумныя ўгодкі Галадамору — НН], цяпер расейцы таксама хацелі б, але не змаглі. Вось і застаецца запускаць «шахеды» па цывільных, але за ўсё будзе адказ, за ўсё будзе расплата. Украінская нацыя ёсць і будзе. Украінская дзяржава будзе станавіцца ўсё мацнейшай», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?