Карэспандэнт «Расіі 24» Барыс Максудаў памёр ад атрыманага ранення ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці Украіны, піша «Коммерсант».

Барыс Максудаў. Фота: старонка Барыса Максудава ў vk.com

Барыс Максудаў. Фота: старонка Барыса Максудава ў vk.com

Раней паведамлялася, што Барыс Максудаў атрымаў аскепкавыя раненні ў выніку ўдару БПЛА па групе расійскіх журналістаў у Запарожскай вобласці. Ён быў дастаўлены ў медустанову ведамства, яму аказана ўся неабходная меддапамога і яго жыццю нічога не пагражае, казалі ў Міністэрстве.

«22 лістапада 2023 года ўзброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар асколачным боепрыпасам з беспілотнага лятальнага апарата па групе расейскіх журналістаў, якія рыхтавалі матэрыял аб абстрэлах ВСУ населеных пунктаў Запарожскай вобласці»,— гаварылася ў паведамленні Мінабароны.

ТАСС паведаміў, што ў групе, па якой быў нанесены ўдар, таксама знаходзіўся фатограф агенцтва Аляксей Канавалаў, ён не пацярпеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?