Фота: Marcello Dias / Eurasia Sport Images / Getty Image

Фота: Marcello Dias / Eurasia Sport Images / Getty Image

«Мы бачылі, як паліцыя збівала людзей, на трыбунах былі нашы сем'і. Такі ж інцыдэнт здарыўся на фінале Кубка Лібертадорэс. Футбалісты больш перажывалі за тое, што адбывалася на трыбунах, а не за тое, каб працягнуць гульню. Мы ўсё ж такі згулялі, каб зрабіць сітуацыю больш спакойнай», — заявіў Месі пасля гульні.

Пачатак матчу паміж Бразіліяй і Аргенцінай быў адкладзены з-за бойкі заўзятараў на стадыёне. Нацыянальная каманда Аргенціны пакінула поле і сышла ў падтрыбуннае памяшканне. Стартавы свісток быў запланаваны на 3:30 па мінскім часе, у выніку матч пачаўся каля 4 раніцы.

Месі і Радрыга. Кадр з відэатрансляцыі

Месі і Радрыга. Кадр з відэатрансляцыі

Таксама Месі пасварыўся з гульцом Бразіліі Радрыга.

Сёння, 22 лістапада, зборная Аргенціны ў гасцях абыграла зборную Бразіліі ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету — 2026. Сустрэча на стадыёне «Маракана» ў Рыа завяршылася з лікам 1:0.

Адзіны мяч у гульні на 63-й хвіліне забіў абаронца аргенцінцаў Нікалас Атамендзі. Пачатак матча паміж зборнымі быў адкладзены з-за бойкі заўзятараў паміж сабой і з паліцыяй на стадыёне.

У канфлікт умяшаліся аргенцінскія футбалісты, але пасля Месі адвёў каманду з поля ў падтрыбуннае памяшканне.

Пасля шасці матчаў Аргенціна займае першае месца ў турнірнай табліцы з 15 баламі. Бразілія размясцілася на шостым месцы (7 баламі).

Чытайце таксама:

Беларусь другі раз перамагла Косава і фінішавала чацвёртай

Эстонія набрала ўсяго адзін бал у адборы, але згуляе ў плэй-оф да Еўра-2024. Парадокс, але гэта факт

Каманда Расіі феерычна размалола зборную, якая буцы купіла перад гульнёй ва ўнівермагу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?