Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

У межах вуліц Міхася Лынькова — Пятра Глебкі — праезду Масюкоўшчына з'явяцца два новыя жылыя мікрараёны. Пра гэта расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, пішуць Мінск-навіны.

— На гэтай тэрыторыі прадугледжваецца забудова двух маштабных кварталаў (№3 і №4) жыллём. Заказчыкам выступае УКБ Фрунзенскага раёна, — удакладніла І.Гонтарава. — У квартале №4 ужо робіцца вулічна-дарожная сетка, падводзяцца інжынерныя сеткі, неабходныя для ўзвядзення жылля. У наступным годзе плануем прыступіць да ўзвядзення будынкаў. У квартале №3 цалкам праведзены знос. У 2024-м будзем будаваць толькі вуліцы і дарожныя сеткі.

Раней анансавалася, што ў Масюкоўшчыне-4 узвядуць чатыры жылыя дамы, два з якіх — 4-секцыйныя вуглавыя (ад 5 да 10 паверхаў). Яшчэ два дамы — 3-секцыйныя (ад 5 да 9 паверхаў). У Масюкоўшчыне-3 плануецца пабудаваць 18 дамоў, у асноўным шматсекцыйных у 7-16 паверхаў, таксама ўзвядуць пяць 19-павярховых слупкоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?