Патрабаванне аб арганізацыі кантролю паштовых адпраўленняў і тавараў да іх дастаўкі або ўручэння фізічным асобам устаноўленае ўказам № 297, які забараніў грамадзянам захоўванне і выкарыстанне дронаў. Гэта значыць гаворка ў гэтым выпадку ідзе аб стварэнні механізму, які перашкаджае пастаўцы фізічным асобам беспілотных апаратаў або камплектуючых для іх рамонту і зборкі.

Правяраць тавары, якія адпраўляюцца беларусам, імаверна, прыйдзецца і маркетплейсам, прадстаўнікі якіх прысутнічалі на нарадзе ў ДМК па гэтым пытанні 10 лістапада.

Указ «аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» быў падпісаны 25 верасня 2023 года. Ён забараняе фізічным асобам увоз, эксплуатацыю і выраб дронаў, а праз паўгода з моманту апублікавання таксама і захоўванне беспілотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18