«Варта зірнуць тут на відэа, каб зразумець, наколькі знянацку заспела гэтая «казахская прэлюдыя» Пуціна і членаў яго дэлегацыі, якія кінуліся шукаць на стале і за сваёй спінай відавочна невыпадкова раскладзеныя там навушнікі… Такаеў вымусіў іх слухаць спачатку сваю прамову ў перакладзе.

Гэта быў жэст, які цяжка пераацаніць. Казахстанскі прэзідэнт, які ініцыяваў стварэнне ў СНД арганізацыі па вывучэнні расейскай мовы, што з захапленнем было сустрэта ў Маскве, тут жа даў зразумець, што Казахстан мае намер праводзіць самастойную моўную палітыку, згодна з якой расейскай мове — пашана і павага, але галоўным застаецца развіццё нацыянальнай мовы казахаў», — адкаментаваў жэст Такаева спецыяліст па цэнтральнаазіяцкім рэгіёне Аркадзь Дубноў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?