Выходны дзень 25 снежня прыпадае ў гэтым годзе на панядзелак, таму першыя Каляды будзем святкаваць тры дні: з 23 па 25 снежня (субота — панядзелак).

1 студзеня 2024 года — панядзелак, а паколькі 2 студзеня ў нас ужо некалькі год афіцыйны выходны, то адпачываць на Новы год беларусы будуць цэлыя чатыры дні: 30 снежня — 2 студзеня (субота — аўторак).

А вось праваслаўным, што трымаюцца юліянскага календара, крыху не пашанцавала. 7 студзеня — гэта нядзеля, таму там два звычайныя выходныя (субота — нядзеля).

Наступныя пашыраныя выходныя ў сакавіку. 8 Сакавіка — гэта пятніца. 

2024 год — вісакосны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?