Знаходзіцца будынак на Плошчы 17 верасня, 3а.

Будынак двухпавярховы, плошчай 1280 «квадратаў», цяпер закансерваваны. Складзены з цэглы, стаіць на бута-цагляным падмурку.

Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, таму прадаўцу трэба будзе заключыць ахоўнае абавязацельства. Не пазней чым праз 12 месяцаў з дня заключэння дагавора новы ўладальнік павінен звярнуцца ў Мінкульт па дазвол на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

Раней паведамлялася, што манастырскі корпус можна будзе выкарыстоўваць пад прадпрымальніцкую дзейнасць, у тым ліку пад паслугі ў сферы агратурызму або рамесніцтва. Чарговы аўкцыён пройдзе 30 лістапада.

Будынак зноў выставілі на таргі за адну базавую, на сёння гэта ўсяго 37 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?