Патрык Дэмпсі. Фота: Kym Illman / Getty Images

Патрык Дэмпсі. Фота: Kym Illman / Getty Images

«Я рады, што гэта адбываецца цяпер у маім жыцці. Прыемна мець прызнанне, і, безумоўна, маё эга парадавалі, але гэта дае мне магчымасць выкарыстоўваць гэта для чагосьці станоўчага», —распавёў 57-гадовы Дэмпсі ў інтэрв'ю для часопіса.

Патрык у другім шлюбе ўжо больш за 24 гады. Разам з Джыліян Фінк у іх трое дзяцей: 21-гадовая Талула і 16-гадовыя двайняты Саліван і Дарбі.

People

People

У 2015 годзе пара вырашыла расстацца, аднак у лістападзе 2016-га муж і жонка ўсё ж такі памірыліся.

Дэмпсі вядомы таксама сваім захапленнем аўтагонкамі. Ён — аўтагоншчык, які з'яўляецца срэбным прызёрам папулярных гонак 24 гадзіны Ле-Ман у класе LMGTE Am у 2015 годзе. 

Здымаўся ён таксама ў фільмах «Стыльная штучка», «Зачараваная», «Сябар нявесты», «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца».

Нядаўна Патрык зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Ферары» пра італьянскага аўтаканструктара і аўтагоншчыка Энца Ферары. Там ён сыграў гоншчыка П'етра Таруфі.

Вокладка часопіса People

Вокладка часопіса People

Ён заснаваў Цэнтр Патрыка Дэмпсі ў гонар сваёй памерлай мамы для падтрымкі хворых на рак і іх блізкіх.

У 2022 годзе People назваў самым сэксуальным мужчынам Крыса Эванса — «Капітана Амерыку» з сусвету Marvel. У 2021 годзе такім чалавекам стаў акцёр Пол Рад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?