Leon Neal / Getty Images

Leon Neal / Getty Images

Чатыром брытанцам былі выстаўленыя абвінавачванні ў крадзяжы дарагой мастацкай інсталяцыі, а менавіта 18-каратнага залатога ўнітаза, які знаходзіўся ў радавым маёнтку былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля. Аб гэтым піша выданне The Telegraph.

У 2019 годзе ў Бленхеймскім палацы, які з'яўляецца рэзідэнцыяй Уінстана Чэрчыля, праходзіла выстава італьянскага мастака Маўрыцыа Катэлана. Цэнтральным элементам выставы быў 18-каратны залаты ўнітаз коштам 5 з паловай мільёнаў еўра, які называўся «Амерыка».

Туалет тады ўсталявалі проста насупраць тых пакояў, дзе нарадзіўся Чэрчыль. Выстава мелася прайсці добра, але дарагі экспанат нечакана скралі, што выклікала затапленне палаца, бо ўнітаз быў падлучаны да каналізацыі дома.

«Хто настолькі дурны, каб скрасці ўнітаз?» — спытаў пасля крадзяжу мастак Маўрыцыа Катэлан, спадзеючыся, што гэта быў проста чыйсьці жарт.

Але рэч так і не вярнулі. Афіцыйных абвінавачванняў тады таксама нікому не выставілі, але за чатыры гады паліцыя арыштавала 7 чалавек.

У панядзелак 6 лістапада, як піша The Telegraph, Каралеўская пракурорская служба Вялікабрытаніі заявіла, што выставіла абвінавачванні брытанцам Джэймсу Шыну, Майклу Джонсу, Фрэду Доў і Боры Гучуку за крадзеж унітаза. Усе чацвёра паўстануць перад судом Оксфарда 28 лістапада.

Сам залаты ўнітаз пры гэтым так і не быў знойдзены.

Чытайце таксама:

«Для больш пазітыўнай вучобы». У адным з універсітэтаў Германіі студэнты прагаласавалі за дазвол займацца сэксам у прыбіральнях

Nike падала ў суд на New Balance за крадзеж тэхналогіі вытворчасці красовак

У Вялікабрытаніі расце колькасць «крыптапаразітаў», якія выклікаюць дыярэю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?