Кірыла Бледны

Кірыла Бледны

Перад гэтым у інстаграме саліст гурта ўкраінец Кірыла Бледны запісаў відэаролік з вялікай колькасцю мату, у якім надзвычай абразліва выказаўся пра польскую мову.

Пасля таго, як на відэазапіс звярнулі ўвагу СМІ, Бледны сказаў, што, маўляў, пажартаваў, і папрасіў прабачэння за свае выказванні. Але палякі, як выглядае, «жарту» не зразумелі і не ацанілі.

У 2022-м Бледны ладзіў дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны і выступаў супраць поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Аднак ужо ў чэрвені таго ж года спявак выпусціў сумесны трэк з расійскім рэперам Маладым Платонам. Пасля гэтага лідара «Пошлай Молі» абвінавацілі ў тым, што ён «пераабуўся», бо азначаны рэпер на той час ніяк не праяўляў сваёй пазіцыі наконт вайны.

Адзначым, што гурт Бледнага цяпер не выступае ні ва Украіне, ні ў Расіі. У Беларусь «Пошлая Молі» прыязджала яшчэ ў 2021-м, і тады на канцэрце скандавалі «Жыве Беларусь».

Чытайце таксама:

«Усё ідзе згодна з планам Далеса». Расійская спявачка Віка Цыганова з мужам прыйшлі да Дудзя і выклалі свае тэорыі

«Дэўкраінізацыя» расійскай поп-музыкі і яе наступствы

Вядоўца Дзмітрый Кахно разыграў у інстаграме білеты на канцэрт Праснякова, які падтрымлівае вайну, — падпісчыкі абурыліся

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?